Украінская цэнтральная рада
Выгляд
Украінская цэнтральная рада укр.: Українська центральна рада | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Аднапалатны парламент | ||||
---|---|---|---|---|---|
Старшыня Рады | Міхайла Грушэўскі | ||||
Дэпутатаў | 822 | ||||
Дата заснавання | 17 сакавіка 1917 | ||||
Апошнія выбары | красавік 1918 | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | педагагічны музей |
Украінская цэнтральная рада (укр.: Українська центральна рада) — спачатку ўкраінскі прадстаўнічы орган палітычных, грамадскіх, культурных і прафесійных арганізацый; пасля Усеўкраінскага Нацыянальнага Кангрэса — рэвалюцыйны парламент Украіны, які кіраваў украінскім нацыянальным рухам. Перыяд дзеяння: 4 (17) сакавіка 1917 — 29 красавіка 1918.
У чэрвені 1917 года — студзені 1918 года выдала чатыры ўніверсалы Украінскай цэнтральнай рады. Па аналогіі з устаўнымі граматамі Рады БНР яны вызначылі этапы станаўлення ўкраінскай дзяржавы — ад аўтаноміі да самастойнасці.